Уэйн, Колін і трохгадовы Кай 12 мая на «Олд Трафард» падчас ганаровага ўшанавання МанЮнайтэд з 20-м золатам чэмпіёна Англіі.

Уэйн, Колін і трохгадовы Кай 12 мая на «Олд Трафард» падчас ганаровага ўшанавання МанЮнайтэд з 20-м золатам чэмпіёна Англіі.

У ноч з панядзелка на аўторак ва Уэйна і Колін Руні нарадзіўся другі сын, які атрымаў імя Клэй Энтані Руні. 27-гадовы форвард знаходзіўся побач з цяжарнай жонкай і з гэтай прычыны прапусціў апошні матч «Манчэстэр Юнайтэд» супраць «Уэст Бромвіча».

Руні напісаў у сваім twitter: «Наш цудоўны сын Клэй Энтані Руні нарадзіўся ў 2:11 раніцы. Клэй і Колін пачуваюцца добра. Мы ўсе вельмі рады!»

Англійская прэса таксама паведамляе, што новы трэнер «Юнайтэд» Дэвід Моес мае намер сустрэцца з Уэйнам да свайго ад'езду ў адпачынак, каб абмеркаваць яго будучыню ў «Юнайтэд».

Па дадзеных The Daily Mail Руні плануе застацца ў клубе і хоча зноў гуляць пад кіраўніцтвам свайго першага трэнера, пад кіраўніцтвам якога пачаў кар'еру ў «Эвертане».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?