Нарада па пытаннях рэалізацыі такога інвестпраекта на базе тэхналогій аўтаматычнай ідэнтыфікацыі і электроннага дакументаабароту (RFID-тэхналогіі) адбылася ва ўрадзе 17 мая пад старшынствам прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча.

Як паведамляе прэс-служба Савета міністраў, бізнес-план распрацаваны Дзяржкамітэтам па навуцы і тэхналогіях сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук і з прыцягненнем найбуйнейшых беларускіх і міжнародных высокатэхналагічных карпарацый.
Праект прадугледжвае паэтапны пераход прадпрыемстваў на тэхналогіі радыёчастотнай ідэнтыфікацыі (RFID-тэхналогіі), якія паступова змяняюць масавыя тэхналогіі штрыхавай ідэнтыфікацыі ў прамыслова развітых краінах. RFID-тэхналогіі забяспечваюць больш высокую прадукцыйнасць апрацоўкі інфармацыі пра тавар, поўнасцю выключаючы неабходнасць кантакту з ім чалавека ў працэсах апрацоўкі (прыём-перадача, складзіраванне, перавозка і інш.). Тавары і іх транспартныя ўпакоўкі самастойна перадаюць інфармацыю аб сваім перамяшчэнні праз электронныя меткі, што размяшчаюцца на іх.
Гэты праект з’яўляецца адной са складаючых канцэпцыі стварэння Адзінай гандлёвай інфармацыйнай прасторы.
«У рамках гэтай работы прадугледжваецца фарміраванне адзінай сістэмы ўліку прадукцыі па міжнародных правілах, якая дапускае сумеснае выкарыстанне розных сістэм аўтаматычнай ідэнтыфікацыі, у тым ліку на аснове штрыхавых і двухмерных кодаў, а таксама радыёчастотных метак. Ажыццяўлецца пераход ад папяровых дакументаў на электронныя пры суправаджэнні транспартных перавозак тавараў. Вядзецца работа па фарміраванні адзіных інфармацыйных рэсурсаў з утрыманнем электронных пашпартоў таварнай наменклатуры для іх аднастайнага выкарыстання ў розных інфармацыйных сістэмах — вытворчых, лагістычных, гандлёвых і іншых», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

На нарадзе гаварылася аб неабходнасці «максімальна шырокага выкарыстання ўсімі ўдзельнікамі ланцугоў паставак тавараў распрацаванага па даручэнні ўрада Банка электронных пашпартоў тавараў, які функцыянуе ў Беларусі з 2011 года, пры рабоце як на ўнутраным, так і на знешнім рынку ў мэтах уніфікацыі апісанняў беларускіх тавараў і інтэграцыі інфармацыйных сістэм».

Мясніковіч запатрабаваў, каб фарматы апісання тавараў, гандлёвых партнёраў і электронных дакументаў засноўваліся выключна на міжнародных стандартах, што дазволіць суб’ектам беларускага бізнесу з найменшымі выдаткамі забяспечыць інтэграцыю сваіх інфармацыйных сістэм з партнёрамі ў тэхналагічна развітых краінах.

Прэм’ер-міністр таксама даручыў прапрацаваць падыходы да інтэграцыі рашэнняў, што распрацоўваюцца ў Беларусі, па стварэнні высокатэхналагічных ланцугоў паставак як у рамках Мытнага саюза, так і рынкамі іншымі краін, з якімі Беларусь вядзе актыную знешнегандлёвую дзейнасць. «Бяспечныя і надзейныя ланцугі паставак прадукцыі як на ўнутраным, так і на знешнім рынку ў сучасных умовах глабалізацыі эканомікі з’яўляюцца надзвычай актуальнай задачай для дзяржавы, вырашэнне якой служыць умацаванню яе эканамічнай бяспекі», — падкрэслівае прэс-служба ўрада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?