Марын Ле Пэн 26 сакавіка
Лідар французскага «Нацыянальнага фронту» Марын Ле Пен зламала хрыбет, зваліўшыся ў пусты басейн, піша Le Figaro.
Інцыдэнт адбыўся тыдзень таму, аднак вядома пра яго шырокай публіцы стала толькі ў суботу. Пра траўму палітыка паведаміў яе бацька і заснавальнік партыі Жан-Мары Ле Пен. Паводле яго слоў, у дачкі пашкоджана крыжавая костка.
Марын Ле Пен пакуль не можа самастойна перасоўвацца, аднак, па словах яе прэс-службы, працягвае працаваць.
0
0
0
0
0
0