З 13 па 17 мая ў Гомелі ў межах месяца еўрапейскай культуры пройдзе тыдзень італьянскага кіно.

Як паведамілі БелаПАН на прадпрыемстве «Гомелькінавідэапракат», чакаецца, што ў цырымоніі ўрачыстага адкрыцця мерапрыемства 15 мая возьме ўдзел пасол Італіі ў Беларусі Арнальда Абеці.

Адкрыецца тыдзень камедыяй «Пакаленне 1.000 еўра». Фільмы будуць дэманстравацца ў кінатэатры «Кастрычнік» на італьянскай мове з субцітрамі, уваход вольны. Два фільмы будуць паказаны ў Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце спажывецкай кааперацыі: камедыя «Ноч перад экзаменамі. Сёння» і драма «Сутыкненне цывілізацый з-за ліфта на плошчы Віторыа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?