7 мая праваслаўнай грамадой святкуецца вялікая ўрачыстасць — свята цудатворнага абраза Жыровіцкай Божай Маці.

3'яўленне гэтага абраза на жыровіцкай зямлi папярэдзіў цуд. У 1470 г. пастушкі, якія пасвілi ў лесе жывелу ўбачылі аднойчы на дзікай грушцы нейкі прадмет, ад якога ва усе бакi разыходзіліся ясныя прамяні. Гата быў маленькi абразок Маці Божай, які ззяў незвычайным бляскам. Хлопчыкi забралi яго і занеслi да свайго пана - лiтоўскага падскарбiя Аляксандра Солтана, якi загадаў пабудаваць на тым месцы драўляную святыню.

Слава цудоўнага абраза пачала прыцягваць да Жыровiчаў вялiкую колькасць набожнага люду.

Праз некалькi дзесяткаў гадоў маленькая драўляная каплічка раптам згарэла - на вачах уражаных жыхароў над алтаром абвалiлася столь і абраз знік у агнi. Пазней, каля пагарэлiшча дзеці заўважылі Дзеву незвычайнай прыгажосці, акружаную яснымі прамянямi. Калi на гатае месца прыйшлі святары, яны знайшлi на каменi некрануты цудоўны абраз, перад якiм гарэла свечка.

Зазначым, што на беларускай эміграцыі вельмі шаукецца ікона Жыровіцкай Божай маці, і беларускія праваслаўныя прыходы да такой назвай ёсць у Гайленд-Парку (Нью-Джэрсі, ЗША), Кліўлендзе (Агаё, ЗША), Манчэстэры (Вялікабрытанія), Перце (Аўстралія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?