6 мая 2013 года на свабоду выйшлі Дзмітрый Чарняк, Аляксандр Тарнагурскі («Еўрапейская Беларусь») і анархіст Ігар Трухановіч. Яны былі асуджаныя 29 красавіка на 10 сутак арышту пасля ўдзелу ў акцыі «Чарнобыльскі шлях».
Па словах актывістаў, у камерах, дзе яны сядзелі, былі вошы. Аднак супрацоўнікі следчага ізалятара не праводзілі санапрацоўку памяшкання. «Нам сказалі, што
калі вы знойдзеце дзве каробкі ад запалак з вошамі, тады мы вас выведзем на «пражарку»,кажа Тарнагурскі.
Праз гадзіну пасля таго, як актывісты пакінулі сцены СІЗА, стала вядома пра затрыманне двух журналістаў. Аляксандра Ярашэвіча і Дзмітрыя Галко, якія сустракалі хлопцаў з «сутак», вінавацяць нібыта ў непадпарадкаванні міліцыі. 7 мая 2013 года ў 10:00 іх будуць судзіць па адрасе: праспект газеты «Праўда», 27.
0
0
0
0
0
0