Каля 60 заявак на правядзенне пікетаў у сталіцы і абласцях Беларусі, запланаваныя на 7 мая ў гадавіну знікнення Юрыя Захаранкі, атрымалі адмоўны адказ.

Чыноўнікі спаслаліся на невыканане нейкіх умоваў заканадаўства.

На думку лідара АГП Анатоля Лябедзькі, улады папросту пазбягаюць такіх праблемных тэмаў. Яму асабіста адмовілі ў правядзенні пікета ў Мінгарвыканкаме.

Нагадаем, Юрый Захаранка - былы міністр унутраных спраў Беларусі, які падчас выбараў першага прэзідэнта Беларусі ўваходзіў у каманду Аляксандра Лукашэнкі. У 1994-1996 гадах ён кіраваў МУС. Потым перайшоў у апазіцыю да той палітыкі, якую праводзіў Аляксандр Лукашэнка і яго атачэнне. У «ценявым» урадзе Захаранка ўзначаліў камітэт па бяспецы.

Палітыка выкралі невядомыя асобы 7 мая 1999 года вечарам 7 мая ў раёне вуліцы Магілёўскай у Мінску па дарозе дадому.
Сям'я Захаранкі атрымала палітычны прытулак у Германіі. Абставіны знікнення апанента Аляксандра Лукашэнкі дагэтуль невядомыя грамадскасці.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?