Японіі патрэбныя новыя крыніцы энергіі, а Расея хоча выйсці на новыя рынкі, піша амерыканскі сайт WND. Менавіта таму, лічыць выданне, Токіо ўступае ў саюз з Масквой. На думку аўтараў артыкула, дзве краіны гатовыя да пацяплення двухбаковых адносін, паколькі глядзяць на сітуацыю прагматычна. Пасля катастрофы на АЭС «Фукусіма» Японіі патрэбна энергія, асабліва прыродны газ і нафту. «Расея становіцца патэнцыйна галоўным пастаўшчыком», — адзначаецца ў нататцы.

У выніку японскія ўлады гатовыя адкласці «старую варожасць», якая тычыцца пытання Курыльскіх выспаў. «Пачынаюць дзьмуць новыя ветры», — мяркуюць аўтары матэрыялу і дадаюць, што Масква шукае рынкі ў Азіі, у тым ліку ў Кітаі, Паўднёвай Карэі і ў В'етнаме. «Экспарт энергіі, як кажуць аналітыкі, з'яўляецца асновай ўсёй расійскай эканомікі. Калі ён скарачаецца, то скарачаецца і ўся эканоміка, а верагоднасць хваляванняў павялічваецца», — падкрэсліваецца ў нататцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?