Барацьба з самалійскімі піратамі стала такой эфектыўнай, што ім не ўдаецца захапіць закладнікаў на працягу года, паведамляе Associated Press са спасылкай на кіраўніка глабальнай арганізацыі, якая змагаецца з пірацтвам.

На думку амерыканскага дыпламата Доны Лі Хопкінс, уклад у гэты поспех ўнеслі некалькі фактараў. Па-першае, усе краіны сталі лепш абараняць свае караблі, забяспечваючы іх узброенай аховай. Акрамя таго, 1140 піратаў ў 21 краіне былі арыштаваныя, што «паклала пачатак дэгламурызацыі пірацтва».

Росквіт «бізнэсу» самалійскіх піратаў прыйшоўся на 2009-2010 гады. Тады яны захапілі 46 і 47 караблёў адпаведна.
У 2011 годзе іх колькасць знізілася да 25, а ў 2012-м - да 14.

«Колькасць нападаў скарацілася на 75%. На працягу года рабіліся спробы захапіць караблі, але ніводная іх з мая 2010 года не скончылася поспехам», — дадала дыпламат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?