Узровень пад'ёму вады на рацэ Сож у раёне Гомеля сёння раніцай склаў 631 см, дадаўшы за апошнія суткі 29 см. Гэта на 116 см перавышае небяспечную адзнаку,
паведамілі ў абласным цэнтры па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У горадзе працягваецца рост колькасці падтопленых дамоў. Спецыялісты прагназуюць працяг уздыму ракі ў бліжэйшыя дні, праўда, інтэнсіўнасць росту будзе падаць. Сітуацыя павінна адносна стабілізавацца да пачатку наступнага тыдня.

Што тычыцца паводкі на рацэ Прыпяць, то, як сведчаць дадзеныя назіранняў гідраметэаролагаў, яна пайшла на спад.

Адзінае месца на Прыпяці, дзе за ўчорашнія суткі вада паднялася на 1 см, была Нароўля — апошні гідралагічны пост на рацэ, размешчаны на тэрыторыі Беларусі. Далей пачынаецца тэрыторыя Украіны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?