Абноўленая купюра наміналам у 100 даляраў ЗША паступіць у абарачэнне 8 кастрычніка 2013 г.

Чакаецца, што пры вырабе купюры будуць выкарыстаныя новыя, больш дасканалыя тэхналогіі абароны ад падробкі.

Так, на банкноце з'явіцца сіняя 3-D паласа, на якой будзе намаляваны звон і лічба 100.
Нязменным застанецца партрэт Бенджаміна Франкліна, аднаго з бацькоў-заснавальнікаў ЗША.

Як адзначаецца ў паведамленні, купюры, якія цыркулююць цяпер, былі выпушчаныя з 1990 па 1996 год. Паводле ацэнак экспертаў, дзве траціны з іх знаходзяцца па-за межамі ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?