Жонка футбаліста махачкалінскага клуба «Анжы» Юрыя Жыркова Іна вырашыла адмовіцца ад сваёй кароны і тытула «Місіс Расія-2012».

Прычынай адмовы ад тытула стаў выхад скандальнага відэасюжэту аб конкурсах прыгажосці, дзе дзяўчына не змагла адказаць на досыць простыя пытанні, пасля чаго падвергнулася масавай крытыцы. Па некаторых дадзеных, у выніку ў жонкі футбаліста пачалася дэпрэсія.

Тэлеканал «Расія» пацвердзіў, што Жыркова вырашыла не прымаць удзелу і ў наступным конкурсе прыгажосці «Місіс Масквы-2013» па той жа прычыне. Аўтары сюжэту адзначылі, што фільм не быў скіраваны супраць Іны Жырковай, а адрасаваўся ўсёй «подлай сістэме» гандлю каронамі прыгажосці.

Тое самае інтэрв'ю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?