У Брэсцкім раёне паводка падтапіла падворак турыстычнага комплексу «Рынькоўка».

У Брэсцкім раёне ратавальнікі з-за падтаплення падворка турыстычнага комплексу «Рынькаўка» эвакуіравалі людзей з гасцявых дамоў.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, 22 красавіка ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення УМНС паступіла інфармацыя пра тое, што ў гасцявых дамах знаходзяцца турысты, якія не могуць пакінуць іх з-за пад'ёму вады. Глыбіня падтаплення падворка склала 30-40 см. Пры гэтым асноўны будынак турыстычнага комплексу з гатэлем знаходзіцца на ўзвышшы і не падтоплены.

На месца прыбыло аддзяленне вадалазна-ратавальнай службы пажарнага аварыйна-ратавальнага атрада.

З дапамогай лодкі работнікі МНС з домікаў эвакуіравалі ў будынак гатэля восем чалавек, з іх двое дзяцей. Пацярпелых няма.

Турыстычны комплекс «Рынькаўка» знаходзіцца недалёка ад вёскі Цюхінічі. На тэрыторыі аб'екта размешчаны гасцявыя дамы, рэстаран з гатэлем, а таксама гаспадарчы блок для ўтрымання жывёл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?