Мінск наведае вядомы ўкраінскі гурт «Нервы». На першым беларускім канцэрце, які адбудзецца ў мінскім клубе «Re:Public» 4 мая, хлопцы прэзентуюць новыя трэкі, а таксама ўзгадаюць свае вядомыя хіты. Па словах арганізатараў, на мінскім выступе «Нервы» абяцаюць адарвацца напоўную — гэта будзе адзін з іх апошніх выступаў у межах вялікага турнэ па Беларусі, Украіне і Расіі. Хлопцы кажуць, што яны адкрыюць сезон вакацый і летняга адпачынку яшчэ ў канцы вясны.
0
0
0
0
0
0