Фота metro.co.uk.
Пасажырскі самалёт, які прамахнуўся міма ўзлётна-пасадачнай паласы, апынуўся ў хвалях акіяна ля берагоў інданэзійскай выспы Балі, паведамляе Бі-Бі-Сі. Аднак усе пасажыры і экіпаж самалёта засталіся ў жывых.
15 чалавек, якія знаходзіліся на борце авіялайнера інданэзійскіх авіяліній Lion Air, былі дастаўлены ў бальніцу. Усяго гэтым рэйсам ляцелі 101 пасажыр, а таксама сем членаў экіпажу.
На фотаздымках, размешчаных у сацыяльнай сетцы Facebook, бачныя расколіны ў фюзеляжы авіялайнера, які «сеў на мель» паблізу скалістага берага, а таксама выратавальныя шлюпкі каля яго.
0
0
0
0
0
0