Прысуд быў вынесены 28-гадоваму Сяргею Лабзову, 22-гадоваму Юрыю Ганковічу, 41-гадоваму Алегу Чыкмізаву і 32-гадоваму Аляксандру Афатніцкаму.

Лабзову і Ганковічу прызначана пакаранне ў выглядзе 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, Чыкмізаву — 8,5 года, Афатніцкаму — 10 гадоў.

Устаноўлена, што гэтыя людзі працавалі ў адной брыгадзе на вытворчай базе «Фаустава» ў Васкрасенскім раёне Маскоўскай вобласці.
9 лютага 2012 года яны разам пілі ў бытоўцы. Адзін з мужчын перакуліў на падлогу рондаль з прыгатаванай ежай. Сварка, якая пачалася пасля гэтага, хутка перарасла ў бойку, падчас якой раней неаднаразова судзімыя Лабзоў і Ганковіч спачатку збілі сабутэльніка, а потым задушылі яго падручным матэрыялам. Пры гэтым трэці фігурант Чыкмізаў, які бачыў забойства, не толькі не паведаміў пра злачынства ў праваахоўныя органы, але і неаднаразова перахоўваў труп і дапамагаў яго расчляняць.
У сакавіку 2012 года гэтыя людзі працавалі ўжо на вытворчай базе «Куроўскі» у Арэхава-Зуеўскім раёне.
Падчас чарговай сваркі Афатніцкі нанёс каля дзевяці колата-рэзаных раненняў аднаму з сваіх землякоў, ад якіх той памёр на месцы здарэння. Чыкмізаў, каб прыбраць сведку гэтага злачынства, нанёс некалькі удараў кухонным нажом яшчэ аднаму свайму земляку, які прысутнічаў пры забойстве.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?