Жарт ад naviny.by

Жарт ад naviny.by

Жарт пра дагістарычныя беларускія грошы ад МТБанка.

Жарт пра дагістарычныя беларускія грошы ад МТБанка.

«НН» паспрабавала адсачыць некаторыя з іх, склаўшы уласны рэйтынг.

Пакуль № 1 — жарт ад naviny.by пра ўвядзенне новай беларускай валюты — «пракапейкі».

Naviny.by зазначаюць, што, паводле звестак, атрыманых ад крыніцы, не вартай ніякага даверу, новыя беларускія грошы ўжо надрукаваныя на каляровай друкарцы і пыляцца на складах Мінскай Чырванасцяжнай шпалернай фабрыкі. Замест «рублёў», якія ўжо збілі аскоміну, яны будуць называцца «пракапейками» — у гонар Героя Беларусі, які ўтаймаваў інфляцыю ў 90-я гады мінулага стагоддзя і зноў разагнаў яе ў 2011 годзе.

Новыя банкноты выпушчаныя наміналам у адну, дзве, тры, этапяць і стопіцот пракапеек. Па задуме распрацоўнікаў, падрабляць купюры гэтак нізкага наміналу будзе эканамічна нявыгадна, гэта якраз і з’яўляецца адзінай, але вышэйшай ступенню абароны новых грошай ад фальшываманетнікаў».

На грашовую тэматыку жартуе і Tut.by, пішучы пра новую купюру ў 500 тыс. рублёў.

У Фэйсбуку таксама аднаўляецца гісторыя беларускіх грошай, якія яшчэ былі заснаваныя пры дыназаўрах. Такую падборку апублікаваў МТБанк.

«Ежедневник» напісаў пра тое, Перагоншчыкаў аўтамабіляў будуць прыцягваць да адказнасці

Салідарнасць апісвае, як Дэпард’ё зваліўся з гары ў Сілічах.

Telegraf.by жартуе пра тое, што ў Беларусь даставяць частку мошчаў Чавэса.

Kp.by — пра тое, што школьнікам дазволілі курыць каля школаў (нібыта нехта за гэта іх там асабліва ганяў).

Прессбол інфармуе, што біятланістка Дар’я Домрачава выступіць на Алімпіядзе ў Сочы ў 2014 г. у лыжных гонках.

Dzedich.org знайшоў карабель вікінгаў каля Брэсцкай крэпасці.

Рзам з Еўрарадыё чупакабра атакуе Гомельшчыну

Яшчэ ў суботу Рэспубліка надрукавала сенсацыйны матэрыял пра тое, як амерыканскі грамадзянін беларускага паходжання завяшчаў беларускаму сабаку амаль 1 млн даляраў.

Ну а «сайт Маладога фронту» абвясціў пра кампанію супраць багатых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?