Міхаліс Сарыс каля будынка Міністэрства фінансаў у Маскве

Міхаліс Сарыс каля будынка Міністэрства фінансаў у Маскве

Кіпр не атрымаў ад Расіі фінансавай дапамогі. Як паведамляе Bloomberg, пра гэта заявіў міністр фінансаў Міхаліс Сарыс. Тым не менш, паводле яго слоў, Расія ўсё яшчэ можа перагледзець сваё рашэнне і даць крэдыт, або змяніць умовы ранейшага крэдыту. Сарыс дадаў, што пакуль Кіпр не гатовы цалкам адмовіцца ад расійскай дапамогі.

Міністр фінансаў Кіпра Міхаліс Сарыс вёў перамовы аб прадастаўленні крэдыту ў Маскве з 20 сакавіка. У прыватнасці, ён сустракаўся з міністрам фінансаў Расіі Антонам Сілуанавым і першым віцэ-прэм'ерам Ігарам Шувалавым. 22 сакавіка кіпрская дэлегацыя павінна вярнуцца дадому.

Кіпр разлічваў на рэструктурызацыю крэдыту ў 2,5 млрд еўра, атрыманага рэспублікай ў Расіі ў 2011 годзе, а таксама на новую пазыку ў пяць мільярдаў. Сродкі патрэбныя рэспубліцы на пераадоленне фінансавага крызісу.

Сарыс казаў, што Кіпр мае намер прапанаваць Расіі долі ў банках і газавых радовішчах у абмен на інвестыцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?