Музей, прысвечаны легендарнаму шведскаму гурту ABBA, адкрыецца ў Стакгольме на выспе Юргордэн 7 мая.
Наведванне музея будзе пачынацца з паказу фільма пра музыкаў рэжысёра Юнаса Акерлундау у кіназале на экране 360 градусаў. Дзякуючы аудыёгіду, які будзе суправаджаць гасцей, папулярныя артысты - Агнета, Бэні, Б'ёрн і Фрыда - падзеляцца сваімі ўспамінамі пра часы былой славы.
Таксама наведвальнікі музея змогуць адчуць сябе 5-ці ўдзельнікам гурту і пастаяць на адной сцэне з іншымі членамі калектыву, пабываць у гуказапісвальнай студыі ABBA, Polarstudion, прымерыць сцэнічныя касцюмы калектыву.
Куратарам праекта выступіў былы стыліст гурту Інгмары Халінг.
0
0
0
0
0
0