«Хтосьці вас не любіць, хтосьці недалюблівае, але толькі з адной прычыны: праз вашу сумленнасць і прынцыповасць»,
— з такімі словамі Лукашэнка прызначаў Вакульчыка на пасаду старшыні Следчага камітэта. Вакульчык доўгі час працаваў у памежнай контрвыведцы. Таму яго звязваюць з імёнамі Віктара Лукашэнкі і Ігара Рачкоўскага. Давер да Вакульчыка можна патлумачыць тым, што менавіта яму выпала «ставіць на ногі» абсалютна новыя сілавыя ведамствы — Аператыўна¬аналітычны цэнтр і Следчы камітэт.
Вакульчык — адзін з нямногіх ураджэнцаў Беларусі сярод сілавікоў.

***

Цытата: «Мы павінны дэманстраваць абсалютнае выкананне закона».

Кастрычнік 2011.

***

Аб’ектыўка

Нар. у вёсцы Радастава (Драгічынскі раён). Скончыў Харкаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, Вышэйшыя курсы вайсковай контрвыведкі КДБ СССР, Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. У 1985–1991 гадах праходзіў вайсковую службу ва Узброеных сілах, у 1991–2008 — у органах дзяржаўнай бяспекі. Ад 2008 года быў начальнікам Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце, ад кастрычніка 2011 — старшыня Следчага камітэта. Ад лістапада 2012 — старшыня КДБ.

***

Пяць фактаў пра таямнічага Валерыя Вакульчыка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?