Большасць жыхароў Літвы апраўдваюць кантрабанду і нелегальнае спажыванне цыгарэт, алкаголю, гаручага і паліва, а траціна літоўцаў у мінулым годзе куплялі гэтыя кантрабандныя тавары, паказвае даследаванне, праведзенага на замову Літоўскага інстытута свабоднага рынку.

Наводле рэпрэзентатыўнага апытання, кантрабанду і нелегальнае спажыванне цыгарэт, алкаголю, гаручага і паліва ў Літве цалкам апраўдваюць ці хутчэй апраўдваюць 62% апытаных, не апраўдваюць 31%.

Кожны трэці жыхар Літвы, які ўдзельнічаў у гэтым апытанні, прызнаў, што ў мінулым годзе купляў кантрабандныя цыгарэты, гаручае і паліва; 35% — толькі цыгарэты, 29% — нелегальнае гаручае і паліва, 16% — алкаголь.

У студзені гэтага года кампанія Spinter tyrimai апытала ў Літве 1004 чалавекі ва ўзросце 18–75 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?