Няяснае здарэнне адбылося, а 2-й гадзіне ночы 3 сакавіка.

Пад коламі «Аўдзі-100» апынуўся мужчына гадоў 40–50. Ён сядзеў проста на праезнай частцы дарогі ў позе лотаса і гайдаўся. Мужчына загінуў на месцы.

Кіроўца «Аўдзі» і яшчэ адзін відавочца здарэння сведчаць, што трагедыя адбылася на неасветленым участку дарогі.

ДАІ пакуль не зрабіла высноваў, што стала прычынай такіх паводзінаў. Магчыма, чалавек быў п’яны. Або проста дасягнуў нірваны не тады і не там.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?