Адзін з храмаў у Плоўдзіве атрымаў нечакана вялікі рахунак за электрычнасць за студзень — каля 1500 еўра. Калі пра гэта даведаўся мясцовы мітрапаліт Мікалай, ён ахвяраваў свой асабісты дарагі швейцарскі гадзіннік Rolex з просьбай прадаць яго для аплаты пазычанасці. Калі пасля аплаты рахунку застануцца грошы, яны пойдуць на дабрачыннасць.

РІА «Новости» нагадваюць, што Rolex можа каштаваць ад некалькіх тысяч да некалькіх дзясяткаў тысяч еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?