Мікалай Уласевіч

Мікалай Уласевіч

У панядзелак Віленскі акруговы адміністрацыйны суд ануляваў рашэнне Дэпартамента міграцыі, якія забараніў уезд у Літву жыхару Астравеччыны Мікалаю Уласевічу -- актывісту руху супраць АЭС.

Суд не знайшоў пацверджання таго, што Уласевіч можа несці пагрозу дзяржаўнай бяспецы ці грамадскаму парадку.

Уласевіч быў запрошаны прыняць удзел у дыскусіі аб ядзернай энергетыцы 23 верасня ў Вільні ў парламенце. Аднак літоўскія памежнікі не пусцілі Уласевіча ў краіну.

Літоўскія службовыя асобы афіцыйна не каментуюць матываў, па якіх забаранілі яму ўезд у Літву.

Сам Уласевіч не ўдзельнічаў у пасяджэнні суда ў панядзелак, але яго адвакат сказаў, што задаволены рашэннем суда. Суд прысудзіў на карысць Уласевіча 100 літаў (3 млн 300 тыс. рублёў) выдаткаў на судовае разбіральніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?