Як паведаміў пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Сяргей Гарошка, злачынства было ўчынена вечарам 19 жніўня 2012 года ў вёсцы, дзе жыве мужчына.
Ён сустрэў на вуліцыТам, ведаючы, што яна непаўналетняя, паваліў на зямлю і спрабаваў згвалтаваць. Сваёй ахвяры ён наносіў удары па твары і закрываў рот рукой, каб яна не крычала.15-гадовую аднавяскоўку, схапіў за рукі і супраць яе волі пацягнуў у лес.
Пацярпелая, якая аказвала актыўнае супраціўленне, здолела вырвацца і ўцячы.Пасля пра гэта яна паведаміла ў міліцыю.
Устаноўлена, што ў момант учынення злачынства мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.
21 снежня суд Лунінецкага раёна прызнаў яго вінаватым ва ўчыненні злачынства на падставе ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 166 Крымінальнага кодэкса (замах на згвалтаванне заведама непаўналетняй) і прыгаварыў да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Згодна з прысудам яму прызначана прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.
«Абвінавачаны абскардзіў прыгавор, заяўляючы, што добраахвотна адмовіўся ад учынення злачынства, — сказаў Гарошка. — 15 лютага судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда адхіліла скаргу, пакінуўшы прыгавор першай інстанцыі без змены. Ён набыў законную моц».
Асуджаны — рабочы аднаго з прадпрыемстваў Мікашэвіч, судзімасці не меў.
0
0
0
0
0
0