Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі рэспубліканскага маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Праваабарончы цэнтр «Лямбда».
Пра гэта гаворыцца ў лісце, датаваным 8 лютага, за подпісам начальніцы ўпраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый Мінюста Алены Кірычэнкі, паведамляецца ў прэс-рэлізе праваабарончага праекта «ГейБеларусь».

Прычынай для адмовы стаў той факт, што «прадстаўлены статут РМГА «Праваабарончы цэнтр „Лямбда“ не ўтрымлівае палажэнняў, якія сведчаць пра тое, што статутная дзейнасць гэтага грамадскага аб’яднання будзе скіравана на забеспячэнне сацыяльнага станаўлення і ўсебаковага развіцця моладзі».

Устаноўчы з’езд «Лямбды» прайшоў у Мінску 8 снежня 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?