11 лютага адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея міністрам замежных спраў Грузіі Маяй Панджыкідзэ.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі дынаміку і перспектывы развіцця двухбаковых адносінаў, узаемадзеянне Беларусі і Грузіі ў рамках міжнародных арганізацый, а таксама актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня.

У прыватнасці, кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін дамовіліся актывізаваць працу Міжурадавай беларуска-грузінскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Бакі таксама дамовіліся надаць асаблівую ўвагу падрыхтоўцы сумесных праектаў у гандлёва-эканамічнай галіне, якія могуць даць штуршок пашырэння ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Грузіяй па ключавых напрамках, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?