«У Мінску сёння праблем здаць плошчы ў арэнду няма. Але галоўнае, што ў арэнду за капейкі здаем, а яны пераздаюць у субарэнду ў 3–4 разы вышэй», — адзначыў Лукашэнка. Такую заяву ён зрабіў 7 лютага на нарадзе па пытаннях дзейнасці Кіраўніцтва справаў прэзідэнта Беларусі.

«Што тычыцца арэнды будынкаў і памяшканняў, імем рэвалюцыі прывесці ўсё ў адпаведнасць з рынкавым коштам! У Мінску сёння праблем здаць плошчы ў арэнду няма. Але галоўнае, што ў арэнду за капейкі здаём, а яны пераздаюць ў субарэнду ў 3–4 разы вышэй», — сказаў ён.

Кіраўнік справаў прэзідэнта Віктар Шэйман адзначыў, што ў бліжэйшы час разбярэцца з тым, як нерухомасць здаецца ў арэнду.

Павелічэнне даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці застаецца актуальнай задачай, адзначыў Шэйман.

На сённяшні дзень арэндная плата ў 2–3 разы ніжэйшая за дзеючыя ў Мінску камерцыйныя прапановы. Пры гэтым у ГГУ шырока практыкуецца заключэнне дамоваў такім чынам, што асобныя камерцыйныя структуры атрымліваюць неабгрунтаваныя прывілеі, шэрагу камерцыйных фірмаў плошчы прадастаўлены без правядзення аўкцыёну на права заключэння дагавора арэнды. Акрамя таго, у асобных будынкаў і памяшканняў, якія здаюцца ў арэнду, кепскі стан.

«Складваецца ўражанне, што гэта дапускаецца наўмысна для апраўдання нізкіх сум арэнднай платы.
Пэўная фінансавая безгаспадарчасць выяўляецца паўсюль: там недабор, тут нястача, што выліваецца ў вялікія сумы», — сказаў Шэйман.

На працягу года запазычанасць арандатараў павялічылася на Br 207 млн. і дасягнула амаль Br 3 млрд., з якіх 70% з’яўляюцца пратэрмінаванымі.

У 2011 годзе спісаны з балансавых рахункаў як немагчымых да спагнання запазычанасць па арэндных дамоваў у Br 547 млн., у 2012 годзе — у Br 215 млн., пры гэтым ні на каго не быў ускладзены кантроль за абгрунтаванасцю спісання і не прынята належных мер па вяртанні.

Аналагічная сітуацыя складваецца з разлікамі за выкананыя рамонтна-будаўнічыя работы, дзе дэбіторская запазычанасць склала амаль Br 11 млрд. і вырасла ў параўнанні са студзенем 2011 года на 80%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?