Многія пацярпелыя па крымінальнай справе Аляксандра Варламава не лічаць сябе такімі, не маюць прэтэнзій да абвінавачанага. Яны таксама незадаволеныя тым, што закон абавязвае іх прысутнічаць у судовым працэсе, у прыватнасці, слухаць дзяржаўных абвінаваўцаў, якія зачытваюць абвінавачанне ўжо другі дзень.

Людзі абураныя і тым, што ў суд яны павінны прыходзіць, прапускаючы працу, з непаўналетнімі дзецьмі, якія займаліся ў Варламава, якім трэба наведваць школьныя заняткі.

Усе гэтыя прэтэнзіі пацярпелыя эмацыянальна выказвалі сакратару суда 5 лютага падчас перапынку ў працэсе.
Пазапланавы 20-хвілінны перапынак быў аб’яўлены ў сувязі з тым, што Варламаву стала дрэнна і ён папрасіў даць яму магчымасць зрабіць укол.
Пацярпелым зрабіў заўвагу адзін з узброеных спецназаўцаў у масках з прарэзамі для вачэй — ён знаходзіўся каля дзвярэй залы пасяджэнняў, у якой ішоў іншы працэс.
«Паважаныя, вы тут не адны», — сказаў спецназавец. Гэта выклікала незадаволенасць аднаго з бацькоў, які прыйшоў на суд Варламава з дачкой. Мужчына адказаў спецназаўцу ў рэзкай форме, але пасля кароткай перапалкі канфлікт быў патушаны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?