Джэніфер О’Ніл, якая некалькі гадоў працавала памочніцай папулярнай спявачкі Лэдзі Гага, падала на яе ў суд. Па словах дзяўчыны, зорка патрабавала ад яе заўсёды знаходзіцца побач і пры гэтым не аплачвала звышурочную працу.

З-за гэтага ў яе не было асабістага жыцця, яна не магла застацца адна і падвяргалася моцнаму стрэсу.

Джэніфер даводзілася спаць у адным ложку з Лэдзі Гагай, бо тая баялася спаць адна.
Па начах Джэніфер прачыналася ад патрабаванняў пераставіць DVD-дыск — спявачцы было лянота зрабіць гэта самастойна. Памочніца павінна была рыхтаваць сваёй начальніцы чай, клапаціцца пра яе прычоску і забяспечваць сродкамі гігіены.
На пытанне аб сэксуальных адносінах з начальніцай памочніца адмовілася адказваць.
Лэдзі Гага абвяргае ўсе абвінавачванні ў свой ​​адрас. Паводле яе словаў, Джэніфер была яе лепшай сяброўкай.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?