Аптовая партыя мабільных тэлефонаў затрымана ноччу 30 студзеня ў пункце пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, увагу памежнага нараду прыцягнуў аўтамабіль "Вольва", які рухаўся з Польшчы па "зялёным" калідоры.

Пры надглядзе іншамаркі сумесна з супрацоўнікамі мытні ў асабістых рэчах кіроўцы быў знойдзены 21 смартфон Apple iPhone 4s.
Уладальнік нелегальнага тавару, жыхар Гродна, не змог растлумачыць, для чаго вёз такую колькасць апаратаў.

Кантрабанда коштам больш як 117 млн. рублёў канфіскаваная і перададзеная ў мытню. Да вырашэння суда затрыманы і аўтамабіль, які ацэнены ў 40 млн. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?