Прагледзець Канстанцін Каліноўскі і паўстанне 1863-1864 гадоў на мапе большага памеру
Мапу «Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-1864 гг.» стварылі сябры ініцыятывы Беларуская нацыянальная памяць.
На ёй пазначаны не толькі месцы баёў, але і месцы нараджэння і хросту Кастуся Каліноўскага, магілы паўстанцаў, памятныя знакі ў гонар паўстання, гарады, у якіх вуліцы названыя ў гонар Каліноўскага.
Гэта тэрыторыя сучасных Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы.
Кожны пункт апісаны. А калі ёсць што паглядзець, то ўтрымлівае і фотаздымак.
Стваральнікі адзначаюць, што пазначылі не ўсе мясціны паўстання. І заклікаюць падказваць новыя пункты.
0
0
0
0
0
0