Аляксандр Гутар гуляў за зборную Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Лондане.

Аляксандр Гутар гуляў за зборную Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Лондане.

Такое рашэнне ў аўторак прыняла Беларуская федэрацыя футбола.

Як паведамляе «Прессбол», кампенсацыю за Аляксандра Гутара можа таксама выплаціць клуб, які набудзе гульца.

Нагадаем, Аляксандр Гутар скарыстаўся палажэннем аб трансферах федэрацыі, паводле якога гулец, які на працягу сезона згуляў менш за 10% афіцыйных матчаў клуба,
мае права на аднабаковае скасаванне кантракту і пераход у іншую каманду. Кантракт у Гутара з БАТЭ дзейнічаў да 2015 года.

Нагадаем, што ў канцы 2012 г. Аляксандр Гутар [найлепшы футбаліст Беларусі 2011 года, які ў пачатку гэтага сезона саступіў месца ў браме БАТЭ Андрэю Гарбунову] накіраваў ліст у АБФФ з просьбай скасаваць яго кантракт з БАТЭ. Кіраўніцтва БАТЭ тады выступіла супраць, справу разглядала федэрацыя футбола.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?