Двайны ўгон аўтамабіляў ноччу 22 студзеня раскрылі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Гродзенскай вобласці.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, каля 4.00 у дзяжурную частку паступіла інфармацыя пра тое, што на вуліцы Белыя Росы аўтамашына знесла святлафор. Выехаўшы на месца здарэння, супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы ўбачылі «Опель-Аскону» бардовага колеру з тэхнічнымі пашкоджаннямі і пашкоджаны святлафор. У «Опелі» нікога не было, а з замка запальвання аўтамабіля выступала звязка правадоў. У гэты момант па бязлюднай вуліцы міма інспектараў на вялікай хуткасці пранеслася гэткая ж аўтамашына, толькі серабрыстага колеру, з замерзлым шклом.

У яе пераследзе бралі ўдзел экіпажы ДАІ і нарады дэпартамента аховы. Машыну спынілі, і з яе салона выбеглі трое. Двух удалося затрымаць. За рулём «Опеля» быў 17-гадовы нецвярозы падлетак.

Паводле папярэдняй інфармацыі, юнак з двума сябрамі ноччу пілі піва. Гуляючы па дварах, вырашылі пакатацца на ўбачаным «Опелі». Трапіць у машыну ім дапамаглі ключы ад такой жа маркі. На вуліцы Белыя Росы вадзіцель не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў святлафор. Спалохаўшыся, маладыя людзі ўцяклі з месца здарэння. У суседнім двары яны наткнуліся на такую ж «Аскону», угналі яе і былі затрыманыя.

Ідзе разбор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?