Рашэннем Пінскага гарвыканкама ад 16 студзеня ў прадпрыемстве, якому належыць бар «Шацёр», спыненае дзеянне спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне рознічнага гандлю ў вышэйназваным бары. Нагадаем,

менавіта ў гэтай установе ў ноч на 7 студзеня адбылася масавая бойка, у выніку якой некалькі чалавек трапілі ў бальніцу. 15 студзеня адзін з іх памёр, за жыццё яшчэ двух змагаюцца дактары.

Спачатку была заведзеная крымінальная справа па артыкуле, што карае за хуліганства. Цяпер хутчэй за ўсё справа будзе перакваліфікаваная на «наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў» альбо наогул «забойства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?