Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавэс павінен вярнуцца з Кубы ў бліжэйшыя дні, заявіў яго брат Археніс Чавэс у інтэрв’ю агенцтву Асашыэйтэд прэс.

Археніс Чавэс распавёў, што нядаўна бачыўся і размаўляў з братам, але не раскрыў якіх-небудзь падрабязнасцяў іх сустрэчы.

Прэзідэнт Венесуэлы не з’яўляўся на публіцы пасля чарговай аперацыі, звязанай з ракавым захворваннем, у снежні. Пасля хірургічнага ўмяшання ў яго з’явіліся ўскладненні, у тым ліку лёгачная інфекцыя, паведамлялі ўлады краіны.

У нядзелю віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура заявіў, што Чавэс пайшоў на папраўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?