Самы багаты малады акцёр Дэніэл Рэдкліф, здаецца, зноў закахаўся. Зорцы «Гары Потэра» прыпісваюць стасункі з актрысай Эрын Дарк.
Як піша «People», Рэдкліф прыехаў на кінафестываль «Сандэнс» і пачаў там фліртаваць з партнёркай па фільме «Забі сваіх каханых» Эрын Дарк. Па словах відавочцаў, парачка абдымалася і цалавалася за кулісамі фестывалю.
Калі акцёры выйшлі на вуліцу, то Эрын ўзяла Дэніэла пад руку. Відавочцы ніколькі не сумняваюцца, што ў парачкі — раман.
«Яны сустракаюцца ўжо некаторы час, але пакуль не вырашылі, апублікаваць свае стасункі публічна», — распавяла крыніца.
Дарэчы, некалькі месяцаў назад ужо з’явіліся чуткі пра раман Рэдкліфа і Дарк.
Праўда тады інфарматары казалі, што Дэніэл разбіў дзяўчыне сэрца. Маўляў, акцёр нечакана знік з жыцця Эрын. Але, падобна, зорка «Гары Потэра» ўсё ж такі вырашыла паспрабаваць з Эрын аднавіць стасункі.
0
0
0
0
0
0