Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТВ заявіў першы прарэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце РБ Аляксандр Іваноўскі. Да «кузні кіраўніцкіх кадраў» даведзена заданне па скарачэнні апарата, нават большае, чым па ўсёй краіне.

«Мы павінны выйсці на 30-працэнтнае скарачэнне», — паведаміў Аляксандр Іваноўскі.

У той жа час у сілу спецыфікі дзейнасці скарачэнне штатаў у Акадэміі кіравання не будзе аднамомантным. Да заканчэння навучальнага года вялікіх кадравых чыстак вырашылі не рабіць. А вось з 1 верасня да працы змогуць прыступіць не ўсё.

Нагадаем, што ў цэлым па краіне гаворка ідзе аб скарачэнні дзяржапарата на 25%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?