Браніслаў Камароўскі змяніў імідж. Польскія СМІ пішуць, што гэта магло быць «проста навагодняе рашэнне».

60-гадовы Камароўскі па адукацыі гісторык. У часы «Салідарнасці» быў выдаўцом незалежных СМІ, сядзеў у турме. Пасля вызвалення працаваў выкладчыкам гісторыі ў каталіцкай семінарыі.

Пасля пераходу да дэмакратыў стаў намеснікам міністра, дэпутатам, з часам — маршалкам Сойма, а тады і прэзідэнтам.

Спакойны, стрыманы, нават неяскравы палітык, ён уяўляе ўвасобленую процілегласць такім частым ва Усходняй Еўропе папулістам. У тым ліку і ў сямейным жыцці ён жывое ўвасабленне старых традыцый. У іх з жонкай пяцёра дзяцей, прычым нараджаліся яны нават у найцяжэйшыя гады «Салідарнасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0