Кіраўнік амерыканскай няўрадавай арганізацыі Freedom House заклікае не запрашаць прадстаўнікоў уладаў Беларусі на саміт «Усходняга партнёрства» і ЕС у Вільні.

Дэйвід Крамер.

Дэйвід Крамер.

Дэвід Крамер, які знаходзіцца ў Літве, зазначае, што было б лепш, калі б Беларусь прадстаўлялі не асобы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, а актывісты грамадзянскай супольнасці і праваабаронцы.

«Я не лічу, што там павінны быць прадстаўнікі беларускіх уладаў, калі захаваецца цяперашняя сітуацыя. Мне б куды больш хацелася, каб Беларусь прадстаўлялі актывісты грамадзянскай супольнасці, праваабаронцы», — сказаў кіраўнік Freedom House.

«Я не кажу «ніколі не размаўляйце з урадам». Гэта нерэальна.

Але не варта было б даваць людзям з урада такую ​​платформу, як «Усходняе партнёрства», — сказаў эксперт на дыскусіі ў сераду ўвечары.

Беларусь уваходзіць у пералік шасці суседзяў ЕС на Усходзе, якія ўключаны ў праграму «Усходняе партнёрства». Аднак ЕС і ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да прадстаўнікоў беларускага рэжыму, абвінавачваючы рэжым у рэпрэсіях супраць апазіцыі і абмежаванняў правоў чалавека.

Саміт ЕС і «Усходняга партнёрства» павінен прайсці ў лістападзе гэтага года ў Вільні. Літоўскія прадстаўнікі спадзяюцца, што на яго прыедуць і кіраўнікі буйных краін ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?