Раніцай 1 студзеня ў кватэры дома па вуліцы Аладавых у Мінску (Фрунзенскі раён) былі знойдзены трупы двух маладых людзей.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў, адным з загінулых быў унук гаспадыні кватэры 1991 года нараджэння, другі — яго госць 1990 года нараджэння.
У кватэры быў яшчэ адзін госць маладога чалавека. У цяжкім стане яго шпіталізавалі.
Мяркуецца, што смерць наступіла ад ужывання наркатычных сродкаў. Праводзіцца праверка. Прызначаны шэраг экспертыз. Акалічнасці гібелі маладых людзей устанаўліваюцца.
0
0
0
0
0
0