Канал «Еўраспорт-2», які з 1 студзеня стаў занадта дарагім для кабельнага аператара МТІС, знік і са спіску каналаў вяшчання Zala.

Zala — інтэрактыўнае лічбавае тэлебачанне, паслугі якога прадастаўляе дзяржаўны манапаліст «Белтэлекам». Колькасць абанентаў Zala па ўсёй краіны складае каля 500 тысяч чалавек.

Замест «Еўраспорта-2» гледачы цяпер могуць убачыць канал «Расія-Культура».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0