Канстытуцыйная рада Францыі адмяніла 75% падаходны падатак, уведзены прэзідэнтам краіны сацыялістам Франсуа Аляндам.
Значнае павышэнне падаткаў для людзей, чые даходы перавышаюць адзін мільён еўра ў год, было адным з галоўных пунктаў перадвыбарнай кампаніі Алянда, выбранага ў траўні.
Такое павышэнне выклікала буру пратэстаў з боку бізнесу, а некаторыя багатыя французы заявілі пра свой намер эміграваць з краіны.
Новы падатак павінен быў уступіць у сілу ў 2013 годзе.
Так, акцёр Жэрар Дэпардзье абвясціў, што пераязджае ў Бельгію для таго, каб пазбегнуць занадта высокіх французскіх падаткаў, што выклікала рэзкую крытыку з боку левых.
0
0
0
0
0
0