«Беларуськалій» і «Уралкалій» узгаднілі аб’ёмы продажу і цэны на калійныя ўгнаенні на 2013–2015 гады. Пра гэта, як паведамляепрэс-служба беларускага ўрада, прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч сказаў у інтэрв’ю тэлеканалу«Беларусь-1» .
Адпаведныя дамоўленасці былі дасягнуты 28 снежня падчас перамоваў з акцыянерам ААТ «Уралкалій» Сулейманам Керымавым ва ўрадзе Беларусі.
«Па ўсіх спрэчных пытаннях, якія абмяркоўваліся амаль цэлы год, былі знойдзены прынцыповыя рашэнні, якія задавальняюць абодва бакі», — зазначыў Мясніковіч. Бакі ўзгаднілі палітыку продажу калійных угнаенняў у 2013–2015 гадах. «Мы дамовіліся аб прапорцыях продажу: на 2013 год фіксуецца 48,3% — гэта беларускія калійныя ўгнаенні, у 2014 годзе — 49%, у 2015 — 50 на 50%», — растлумачыў кіраўнік урада.
Беларусь паставіла пытанне пра тое, што павінна ўлічвацца якасць калійных угнаенняў, разуменне гэтага з расійскага боку ёсць.Бакі практычна дамовіліся пра формулу цаны, якая была адным з самых цяжкіх пытанняў, дадаў прэм’
ер-міністр .
У Беларусі апрача парашкападобных выпускаецца шмат грануляваных угнаенняў, якія даражэйшыя, таму што для іх вытворчасці патрэбны большыя магутнасці і тэхналогіі. «І, вядома, даходнасць і прыбытак „Беларуськалія“ павінны быць вышэйшыя», — упэўнены Мясніковіч.
«Шмат у СМІ было размоў: будзе Беларуская калійная кампанія, не будзе БКК. Па гэтым пытанні я хачу супакоіць грамадскую думку: БКК будзе актыўна нарошчваць аб’ёмы рэалізацыі ў 2013 годзе, у тым ліку за кошт змяншэння тых калійных угнаенняў, якія рэалізуюцца сёння праз „Уралкалій трэйдынг“, гэта значыць кампаніі, якая належыць „Уралкалію“, — заявіў прэм’ер.Ён таксама пракаментаваў чуткі аб магчымым спыненні працы Беларускай калійнай кампаніі.
„Беларуськалій“ калійнымі ўгнаеннямі гандляваць не будзе. Як і раней, ён будзе займацца іх вытворчасцю. Гэтая тэма таксама была прадметам разгляду з расійскім бокам», — зазначыў кіраўнік урада.
Паводле яго слоў, сярэдняя цана продажу калійных угнаенняў кампаніі летась складала 410 долараў за тону, а паводле вынікаў 10 месяцаў — узрасла да 433 долараў. «Такім чынам, аптымізуючы рынкі, эфектыўна працуючы з аб’ёмам і цаной, думаю, што ў 2013 годзе аб’ёмы рэалізацыі і валютнай выручкі адновім на ўзроўні 2011 года», — рэзюмаваў Мясніковіч.