У аварыі пад Гродна 28 чэрвеня загінула студэнтка, 6 чалавек пацярпелі. Фота Tutgrodno.com.

У аварыі пад Гродна 28 чэрвеня загінула студэнтка, 6 чалавек пацярпелі. Фота Tutgrodno.com.

5 кастрычніка ў Гродне маладыя людзі зладзілі гонкі. На вуліцы Вольгі Соламавай яны насмерць збілі жанчыну. Фота Gaigrodno.by.

5 кастрычніка ў Гродне маладыя людзі зладзілі гонкі. На вуліцы Вольгі Соламавай яны насмерць збілі жанчыну. Фота Gaigrodno.by.

Следчы камітэт накіраваў у суд справу аб аварыі, якая здарылася 28 чэрвеня 2012 года пад Гродна, паведамляе Tutgrodno.com.

Нагадаем, што ў той дзень група першакурснікаў з Гродна паехала адзначаць заканчэнне сесіі за горад. На трох машынах яны спрабавалі абганяць адзін аднаго. На мосце праз раку Ласасянка кіроўца «Опель Корса» не справіўся з кіраваннем зі зачапіў сустрэчную машыну «Рэно». Затым аўто перакулілася на дах і сутыкнулася з яшчэ адной машынай «Рэно». У Опелі загінула 18-гадовая дзяўчына. Шасцярых чалавек медыкі даставілі ў бальніцу, чацвярых з іх у рэанімацыю. Стаж кіроўцы «Опеля» на момант здзяйснення ДТЗ складаў менш за месяц. Яму пагражае да 5 гадоў турмы.

Ва Упраўленні Следчага Камітэта Tutgrodno.com паведамілі таксама, што ў бліжэйшы час у суд накіруюць яшчэ адну нашумелую крымінальную справу па факце іншага ДТЗ. У пачатку кастрычніка два маладых чалавека наладзілі гонкі па вуліцы Вольгі Соламавай. На пешаходным пераходзе яны збілі жанчыну. Спачатку на пешахода наехаў Volkswagen. Ад удару жанчына праляцела 30 метраў і трапіла пад колы BMW. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы. У ходзе следчага эксперыменту высветлена, што па ўсёй строгасці закона прыйдзецца адказваць кіроўцу першай машыны. Кіроўца BMW прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?