19 снежня ў Валынскай вобласці ўкраінскія памежнікі затрымалі двух мужчын з 2,4 мільёнамі даляраў ЗША.
Як паведамілі ў аддзеле па пытаннях узаемадзеяння са СМІ Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, памежнікі заўважылі невядомых, якія накіроўваліся да беларускай вёскі Макраны (Маларыцкі раён).Да мяжы парушальнікі прабіраліся тайком, у белых маскіровачных халатах.
Калі мужчын паспрабавалі спыніць, яны пабеглі, але за 100 метраў ад мяжы іх затрымалі.У маскіровачным адзенні затрыманых памежнікі знайшлі заплечнік і поліэтыленавы пакет, у якіх было каля $2,4 млн ЗША.
Як стала вядома пазней, затрыманыя — грамадзяне Беларусі. Напярэдадні мужчыны перасеклі мяжу Украіны праз пункт пропуску «Даманава».
0
0
0
0
0
0