Лілія Ананіч узяла ўдзел у пленуме праўлення ГА «Беларускі саюз журналістаў» у Мінску.

Паводле яе словаў, інфармацыйнае поле Беларусі прыцягальнае і цікавае для замежных СМІ. «Напэўна, самае прыемнае тое, што мы — цікавая медыйная пляцоўка», — сказала Ананіч. Яна адзначыла, што ў наступным годзе ў Беларусі пройдзе Сусветны кангрэс рускай прэсы. «Гэта сведчыць пра тое, што беларуская прэса — годны канкурэнт сусветным медыям», — падкрэсліла першы намеснік міністра.

Яшчэ адзін удзельнік пленума, старшыня БСЖ Анатоль Лемяшонак, адказваючы на пытанне, якая будучыня чакае друкаваныя СМІ, упэўнена заявіў, што «газетная журналістыка застанецца і будзе мацнець». На яго думку, у будучыні яна стане яшчэ больш аналітычнай. Што ж да яе «сыходу ў інтэрнэт», то старшыня саюза адзначыў: цяпер многія друкаваныя выданні прыходзяць да гэтага. «Аднак гэта толькі іншая версія нашых газет», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?