У сацыяльных сетках імкліва распаўсюджваецца відэа з удзелам камуніста з Чыты Міхаіла Вавілава, які абвесціў барацьбу беларускім апазіцыянерам.
На фоне люстры альбо штораў ён запісвае відэазвароты да беларускага народа ці асабіста да некага з апазіцыянераў. Напрыклад, ён заклікаў Андрэя Саннікава прыехаць «да яго ў Чыту ды паспраборнічаць адзін на адзін на кулаках». Калі ж Саннікаў адхіліць такую прапанову, то Міхаіл Вавілаў просіць Саннікава даслаць грошы, каб ён мог прыехаць сам у Мінск.

Пры гэтым Вавілаў начапіў на твар чырвоную павязку, відаць, каб больш страшна было. Сваю прамову ён суправаджаў шматлікімі матамі.

У другім звароце да «камуністаў і патрыётаў» ён кажа, што «беларуская апазіцыя зусім абнаглела». Каб паставіць апанентаў Лукашэнкі на месца, Вавілаў заснаваў «Усебеларускі баявы камуністычны атрад імя Міхаіла Вавілава з Чыты».

Вядома, што такія ролікі інтэрнаўты хутка расцягваюць на дэматыватары і мемы.

Ад Чыты да Мінска — каля 7000 кіламетраў, горад Чыта знаходзіцца за возерам Байкал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?