Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць наведае ААТ «Магілёўдрэў». Пра гэта паведамілі ў яго прэс-службе.

Прадпрыемства заснавана ў 1957 г. і спецыялізуецца на лесанарыхтоўках, вытворчасці мэблі з масіву хвоі, сталярных вырабаў і дэталяў профільных з драўніны і драўняных матэрыялаў для будаўніцтва. На экспарт пастаўляецца 46% вырабленай прадукцыі.

Зараз на ААТ «Магілёўдрэў» ажыццяўляецца рэалізацыя інвестпраекта па рэканструкцыі і тэхнічнаму перааснашчэнню вытворчасці. Завяршыць усе прадугледжаныя праектам мерапрыемствы плануецца ў 2013 г.

Аляксандру Лукашэнку паведамяць аб ходзе рэалізацыі інвестпраекта, прычынах невыканання тэрмінаў, прапановах па аздараўленні фінансавага стану прадпрыемства.

У час рабочай паездкі Лукашэнка таксама азнаёміцца ​​з сацыяльна-эканамічным развіццём рэгіёну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?