Прэзідэнт ЗША Барак Абама афіцыйна прызнаў Нацыянальную кааліцыю сірыйскіх рэвалюцыйных і апазіцыйных сілаў у якасці «законнага прадстаўніка сірыйскага народа», паведамляе «Бі-бі-сі».

У сваёй прамове на тэлеканале ABC Абама заявіў, што «сірыйская апазіцыя цяпер досыць інклюзіўная і рэпрэзентуе сабой народ краіны».

Прызнанне не азначае, што ЗША пачне пастаўкі ўзбраення для сірыйскай апазіцыі, аднак будзе працягваць дапамагаць у дасягненні палітычнага ўрэгулявання ў Сірыі, заявілі ў адміністрацыі прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?